Да ўдзелу запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі. Пераможцы будуць вызначаныя ў наступных жанравых намінацыях:

«Твой стыль» – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
«Маё Пакаленне» – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;
«Свет вачыма маладых» – найлепшае фота (патрабаванні да ўдзелу ў гэтай конкурснай намінацыі глядзі ў далучаным файле).

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

  • лепшы матэрыял, прысвечаны асвятленню экалагічнай тэматыкі;
  • лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Узгароджванне пройдзе23 траўня ў Гродна ў рамках ІІ Фестываля моладзевай журналістыкі «Твой Стыль». Арганізатары і партнёры Фэста падрыхтавалі каштоўныя падарункі.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты. Да разгляду ў межах конкурса прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.

Кожны ўдзельнік конкурса можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе паводле прыкладзенай ніжэй формы трэба даслаць да 12 траўня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: festyval2010@gmail.com з пазнакай «Конкурс».

Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.

Анкета-заяўка на ўдзел у конкурсе для маладых журналістаў «Твой стыль»

Імя і прозвішча ўдзельніка конкурса:
Кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail):
Узрост удзельніка:
Кароткае апісанне журналісцкага досведу (калі ёсць):
Назвы заяўленых на конкурс матэрыялаў з пазначэннем намінацыі, на якую падаюцца матэрыялы:
СМІ альбо інтэрнэт-рэсурсы, на якіх былі змешчаныя дасланыя на конкурс матэрыялы (для апублікаваных матэрыялаў). Калі ласка, падайце спасылкі на гэтыя матэрыялы, калі гэта магчыма:
Кароткае апісанне дасланых матэрыялаў (тычыцца толькі конкурса фотаматэрыялаў): дата, абставіны падрыхтоўкі і г.п.


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.