• Гродзенскія краязнаўцы прапаноўваюць ушанаваць памяць Аляксея Карпюка

    • 517
    • 21 апреля 2010, 09:51
    • Гродноисториядатакультуралюдигродненцы

    Краязнаўцы Віктар Саяпін, Алесь Госцеў, Віталь Карнялюк і Андрэй Вашкевіч звярнуліся да мэра Гродна Барыса Казялкова з прапановай пераіменаваць вуліцу Горкага ў праспект Аляксея Карпюка. Ліст з абгрунаваннем дадзенай прапановы перададзены ў гродзенскі гарвыканкам. Краязнаўцы сцвярджаюць, што калі гарадскія ўлады чарговы раз праігнаруюць справу ўшанавання памяці пісьменніка на гарадскіх вуліцах, яны будуць звяртацца за дапамогай да жыхароў горада і творчай і навуковай інтэлегенцыі Гродна і краіны. Яны сцвярджаюць, што галоўнае не столькі дабіцца пераіменавання вуліцы Горкага ў праспект Карпюка, колькі паказаць актуальнасць ушанавання памяці лепшых людзей горада. Ужо нават вялікім дасягненнем з боку ўладаў было б дазволіць павесіць на доме пісменніка памятную шыльду што было вырашана гарвыканкамам яшчэ ў 1993 годзе. Тэкст зварота да Б. Казялкова:

    Паважаны Барыс Мікалаевіч. У гэтым годзе 14 красавіка мы ўспамінаем пра 90-я ўгодкі з дня нараджэння беларускага пісьменніка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920-1992). У гродзенскі перыяд жыцця А.Н. Карпюка ўмясцілася кіраванне рэспубліканскім музеем гісторыі рэлігіі (1977-1982 гг.), 19-ці гадовае кіраванне гродзенскім абласным аддзелам Саюза пісьменнікаў Беларусі. І праз увесь гэты час ствараліся яго глыбокія, яскравыя кнігі. Сярод іх - "Данута" (1960), "Мая Гродзеншчына" (1960), "Пушчанская адысея" (1964), "След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны" (1972), "Вершалінскі рай" (1974), "Ольга Корбут" (1977), "Карані" (1988).
    За баявыя заслугі А.Н. Карпюк быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам польскага ордэна "Віртуці Мілітары". Яго літаратурная дзейнасць знайшла дзяржаўную ацэнку ў ганаровым званні заслужанага работніка культуры БССР (1980), Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1986). У 1992 г. Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кэмбрыджы (Англія) вылучыў Карпюка на званне «Чалавек года». А.Н. Карпюк – з’яўляецца ўзорам беларускага інтэлігента, творцы, патрыёта нашай краіны, нашага горада Гродна. У шэрагу школьных музеяў г. Гродна - музеі гісторыі педагогікі ліцэя №1, музеі гісторыі вуліц г. Гродна (СШ №26), гісторыі адукацыі Гродзеншчыны (Абласны інстытут ўдасканалення настаўнікаў г. Гродна), музеі Я.Ф. Карскага гімназіі №1, музеі партызанскай брыгады імя К. Каліноўскага (СШ №20) знайшлі сваё месца экспанаты звязаныя з жыццём і творчасццю А.Н. Карпюка. Зыходзячы з гэтага ініцыятыўная група гродзенскай інтэлігенцыі хадатайнічае аб разглядзе на гарадскім Савеце народных дэпутатаў наступных дзвух ініцыятыў: 1. Імя А.Н. Карпюка мае ўсе падставы знайсці сваё месца ў тапаніміцы горада Гродна. Найбольш прыдатны варыянт - пераназваць імем А.Н. Карпюка праспект Горкага. Па-першае, таму, што гэты праспект – месца дома, дзе да канца жыцця жыў А.М. Карпюк са сваёю сям’ёй. Па-другое, гэты праспект - равеснік творчасці Аляксея Нічыпаравіча. Адна з прыгажэйшых вуліц горада, праспект удасканальваецца, ўвасабляе тую радасць жыцця, якую ўсімі сваімі творчымі сіламі ўдала спрабаваў сцвярджаць А.Н. Карпюк. Па-трэцяе, месцазнаходжанне праспета Карпюка, а ў будучым, хочацца спадзявацца і літаратурнага музея пісьменніка, уключыць гэтую частку Гродна ў турыстычную карту горада. 2. Як знак памяці пра А.Н. Карпюка варта стварыць і павесіць памятную дошку на доме, дзе жыў славуты пісьменнік. Сям’я пісьменніка мае матэрыял для такой дошкі. Трэба вызначыцца з праектам і выкананнем гэтай скульптурнай працы.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 17

  • С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Все новости