Міжнародны Дзень помнікаў і мясцінаў у Гродна

З нагоды Міжнароднага Дня помнікаў і мясцінаў у межах ФЭСТА ЭКСКУРСАВОДАЎ у Гродна 18 красавiка пройдуць тры экскурсіі.

11.00 – 12.30 – Аглядная экскурсія па Гародні. Экскурсавод Таццяна Касатая. Месца збору: каля Вітаўта паміж Старым і Новым замкамі

Пад час экскурсіі ўзгадаем гісторыю гродзенскіх замкаў, пройдземся па старадаўняй вуліцы Замкавай, завітаем на былы Рынак (плошчу Савецкую), узновім у памяці вядомыя мясціны вуліц Дамініканскай (вул.Савецкай) і Элізы Ажэшкі, плошчы Тызенгаўза.

14.00 – 15.30 – З гісторыі яўрэйскай Гародні. Экскурсавод Наталля Пасюта. Месца збору: каля сінагогі на вуліцы Вялікая Траецкая.

Гэта экскурсія дае магчымасць даведацца пра гісторыю яўрэйскай абшчыны Гародні, пра вядомых яўрэяў, мясціны, якія звязаны з яўрэйскай культурай і рэлігіяй.

16.30 – 18.00 – Новы свет: лёс раёна і яго жыхароў. Экскурсавод Таццяна Казак. Месца збору: каля будынка па адрасе вуліца Валковіча № 1 (корпус аграрнага універсітэта).

Вандроўка па Новым свеце адкрые шмат цікавага і раней невядомага з гісторыі раёна, які размясціўся на прасторы вуліц Валковіча, 1 мая, Дзяржынскага, Міцкевіча, 17 верасня, Астроўскага і інш.

Уваход на экскурсіі вольны!


Читайте также:

  1.  sordna

    0

    0

    Спасибо конечно за информацию, но как то вовремя
    А нельзя было пораньше рассказать..

  2. s13 s13

    0

    0

    красавiк — это апрель, экскурсии еще только планируются на воскресенье. Раньше просто не ьыло информации.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.