• Гродзенскія гісторыкі звярнуліся ў гарвыканкам з прапановай усталяваць у горадзе шэраг памятных шыльдаў

    • 24
    • 09 апреля 2010, 11:39
    • Гродноисторияинтересно почитатьпамятники архитектуры

    Старажытная архітэктура горада сваім выглядам выхоўвае як мясцовае насельніцтва, так і гасцей горада. Але будынкі і вуліцы могуць размаўляць праз свой выгляд толькі са спецыялістамі па гісторыі і культуры, якія па знешняму выгляду могуць казаць пра стыль і час пабудовы таго ці іншага помніка архітэктуры. У Гародні можна пабачыць розныя архітэктурныя стылі – рэнесанс, барока, класіцызм, эклектыка і інш. Аднак гістарычныя падзеі і асобы становяцца вядомымі для людзей толькі тады, калі тыя бяруць у рукі кнігу. А як знайсці неабходныя звесткі, калі вы выйшлі проста на вандроўку па гораду?  Кніжкі і энцыклапедыі з сабой насіць не вельмі зручна. Прагулка па Гародні, як і па любому старажытнаму гораду, заўсёды выклікае пытанні, калі быў пабудаваны храм, якая яго гісторыя, як з’явіліся вуліцы і інш. Размяшчэнне ў гістарычным цэнтры горада разнастайных шыльдаў з гістарычнай інфармацыяй дапамагла б адказаць на многія з іх. Члены Гарадзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў «ВІТ» звярнуліся ў гродзенскі гарвыканкам з прапановай аздобіць цэлы шэраг гарадскіх вуліц і помнікаў такога кшталту гістарычнымі шыльдамі. «Гродна – адзін з багацейшых на гістарычную спадчыну гарадоў Беларусі – сцвярджаюць гарадзенскія гісторыкі – У ім захаваліся помнікі розных архітэктурных стыляў (готыка, рэнесанс, барока, класіцызм, эклектыка і інш.). Гродна наведвалі і жылі ў ім многія вядомыя асобы... З гісторыяй горада звязаны барацьба з крыжакамі, падзелы Рэчы Паспалітай і іншыя гістарычныя падзеі еўрапейскага маштаба». Спасылаючыся на той факт, што пасля ўвядзення ў дзеянне падпісанай у лютым гэтага года дамовы аб бязвізавым перасячэнні мяжы ў горадзе павінна павялічыцца колькасць турыстаў (у тым ліку і замежных) гісторыкі кажуць: «Размяшчэнне ў гістарычным цэнтры горада разнастайных шыльдаў з цікавай гістарычнай інфармацыяй дапаможа турысту адчуць атмасферу мінулага горада, даведацца больш пра яго гісторыю, адшукаць дарогу да важных культурных аб’ектаў, заахвоціць яго да больш грунтоўнага азнаямлення з горадам. Усё гэта зробіць побыт турыста ў Гродна больш камфортным і заахвоціць наведаць наш горад яшчэ не адзін раз». Адзначаецца таксама, што ўсталяванне такога роду ці падобных шыльдаў прадугледжанага гарадской праграмай «Спадчына», якая на жаль вось ужо некалькі год амаль зусім не выконваецца. Дзе неабходна ўсталяваць такія шыльды. Па-першае, яны павінны быць каля гістарычных пабудоў. Гародня вядома сваімі храмамі як праваслаўнымі так і каталіцкімі: цэрквы – Св. Барыса і Глеба, Ніжняя царква, царква Раства Багародзіцы і манастыр, Прачысцінская царква, Уладзіміраўская царква, Святапакроўская Сабор; касцёлы і кляштары – Фарны касцёл і былы езуіцкі кляштар, касцёл Маці Божай Анёльскай і францысканскі кляштар, касцёл Знаходкі святога Крыжа і бернардзінскі кляштар, Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі і брыгіцкі кляштар, кармеліцкі касцёл і кляштар, касцёл і кляштар бернардзінак. Не менш увагі патрабуюць свецкія пабудовы – Стары і Новы замкі, каралеўскія рэзідэнцыі – Станіславова, Аўгустова і Панямунь. Вуліцы і плошчы горада таксама маюць сваю гісторыі – плошча Савецкая, вул. Карла Маркса, Кірава, Урыцкага, Кастрычніцкая, Сацыялістычная, Свердлава, Камсамольская, Парыжскай Камуны, Савецкая, Ажэшкі, Вялікая Траецкая, Горкага, Дзяржынскага, 1 мая, Гараднічанская, 17 верасня, Калючынская, Карбышава, Васілька, Замкавая, Давыда Гарадзенскага, Баторыя, Плошча Тызенгаўза, Парк Жылібера, Падольная. Акрамя таго, яшчэ можна ўсталяваць шыльды з выявамі прац знакамітага мастака Напалеона Орды. Яны дазволяць параўнаць выгляд горада ў мінулым і ў сучаснасці. Гародня – багаты горад на падзеі і помнікі, з ім звязала жыццё шмат знакамітых асобаў. Нам ёсць чым ганарыцца і што ўшаноўваць. Наша мінулае нам пакінула багатую спадчыну, на якой варта выхоўваць нашых дзяцей. Акрамя таго, мы можам падзяліцца нашым багаццем і паказаць яго турыстам. Прыклады шыльдаў, прапанаваных для разгляду ў гарвыканкам, поўны тэкст звароту для ўладаў а таксама карту з месцам размяшчэння шыльдаў можна прачытаць і пабачыць на сайце harodnia.com

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 4

  • Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Трудоустроены более 1200 гродненцев, построили 75 тысяч квадратных метров жилья, распечатали развязку вблизи «Тринити» и повысили зарплаты.

    Все новости