Вынік IV конкурса Узнагароды імя Юзафа Ядкоўскага. Абвесцяць 8 лістапада ў 18.00 у галерэі “Крыга”, пiша «Твой Стыль».

jadk

Узнагароду заснавалі ў 2012 годзе дзеля ўшанавання і падтрымкі дзейнасці, якая паспрыяла папулярызацыі гарадзенскай мінуўшчыны, а таксама захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці горада і рэгіёна. Яе ўручаюць раз у год.

Кандыдатамі на прэмію імя Юзафа Ядкоўскага ў 2015 г. былі:

Андрэй Вашкевіч, гісторык, на працягу апошніх дзесяці год з’яўляецца адным з найбольш актыўных дзеячаў у галіне папулярызацыі гісторыка-архітэктурнай спадчыны Гародні, ініцыятарам шэрагу грамадскіх ініцыятыў па абароне і захаванню спадчыны горада, актыўна займаецца асветніцтвам і выхаваннем новага пакалення даследчыкаў мінулага Гародні.

Юры Гардзееў уваходзіць у лік найбольш аўтарытэтных гродзенскіх гісторыкаў, якія актыўна працуюць як над папулярызацыяй гарадзенскай мінуўшчыны, так і займаюцца даследаваннямі Гародні. За апошнія гады выйшлі некалькі кніг Юрыя Гардзеева, сярод якіх выключнае месца займае “Магдэбургская Гародня”

Таццяна Еўдакімава, цягам амаль дваццаці гадоў стварыла і ладзіць самую буйную краязнаўчую гульню «Я этим городом храним…»

Наталля Кізюкевіч, археолаг, у апошні год кіравала і непасрэдна ўдзельнічала ў раскопках на Старым Замку, вынікамі сваіх работ вядзе да істотнай карэкціроўкі праектаў рэканструкцыі Старога Замка.

Аляксандр Рыжы, заснавальнік і кіраўнік выдавецтва ЮрСаПрынт, якое надрукавала больш за чатыры дзесяткі кніг па гісторыі Гродна.

Мечыслаў Супрон, гісторык, адзін з самых знакамітых гарадзенскіх блогераў. Займаецца вывучэннем і папулярызацыяй гарадзенскай мінуўшчыны.

У 2015 годзе замест абрання кандыдата вузкім колам гарадзенскіх даследчыкаў, была вызначана новая сістэма вылучэння лаўрэатаў прэміі. Кандыдаты вылучаюцца сябрамі Капітула створанага пры Цэнтры гарадскіх даследаванняў. У яго склад уваходзяць даследчыкі гісторыі і культуры Гародні: Юры Гардзееў, Алесь Госцеў, Андрэй Вашкевіч, Эдвард Дзьмухоўскі, Любоў Зорына, Віталь Карнялюк, Таццяна Касатая, Алесь Краўцэвіч, Ганна Паўлоўская, Алесь Радзюк, Вольга Сабалеўская, Віктар Саяпін, Генадзь Семянчук, Алесь Смалянчук, Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Уладзімір Хільмановіч, Андрэй Чарнякевіч. Пасля вылучэння кандыдатаў, лаўрэат прэміі вызначаецца галасаваннем. Прэмія складаецца з асабістых ахвяраванняў сябраў Капітулы.

* * *

І-й Узнагародай імя Ядкоўскага (2012) былі ўганараваны вядомы гарадзенскі краязнавец і педагог, адзін з аўтараў кніг “Кронан”, “Гродназнаўства” ды шматлікіх публікацый па гісторыі Гродзеншчыны, стваральнік музея “Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны” Алесь Госцеў ды гісторык, краязнаўца, грамадскі дзеяч, арганізатар маладзевай ініцыятывы “Варштат ідэй” Таццяна Касатая.

Пераможцам ІІ-й Узнагароды імя Ядкоўскага (2013) стаў Віктар Саяпін – аўтар дзясятка кніг ды сотні артыкулаў па гісторыі горада ды цыкла дакументальных фільмаў пра гісторыка-культурную спадчыну Гародні.

Лаўрэатам ІІІ-й Узнагароды імя Ядкоўскага (2014) стаў гісторык медыцыны, кандыдат медыцынскіх навук, краязнаўца, аўтар каля 300 навуковых прац ды адзін са стваральнікаў музеі-аптэкі ў Гародні Фёдар Ігнатовіч.

Юзаф Ядкоўскі (20.12.1890, Гародня – 2.01.1950, Варшава), культурны і грамадскі дзеяч, заснавальнік і першы дырэктар гарадзенскага музея гісторыі. Аўтар манаграфіі “Гародня” (1923) і шматлікіх артыкулаў па гісторыі горада. Сябра Таварыства прыхільнікаў горада Гародні (Towаrzystwo milosnikow m. Grodno) (1924), Камітэта адбудовы замка (Kuratorjum Zamkowy) (1928), рэдакцыйнага камітэта гістарычнай бібліятэкі Гародні (1929), камітэта Гарадзенскага музея прыроды (1930), камітэта па пабудове заапарка (Komitet ogrodu przyrodniczego) (1930). Пры мясцовай настаўніцкай семінарыі праводзіў курсы экскурсаводаў па Гародні (kursy przewodników po Grodnie) (1933). Эксперт камісіі па ўдакладненні герба горада (1936). Па ініцыятыве Ядкоўскага праведзены археалагічныя даследаванні Старога Замка і пакладзены пачатак яго рэканструкцыі. Пасля вайны кіраўнік нумізматычнага кабінета ў Варшаўскім музеі (з 1945).


Читайте также:

  1. zelig zelig

    0

    0

    Найгоднейшыя людзі! Будзе вельмі цяжка вызначыць лаўрэата.

  2.  Walper

    0

    0

    Маленький междусобойчик)

  3. Grodno_Za Grodno_Za

    0

    1

    Walper :

    Найгоднейшыя людзі

    Элита! А их так скромно «Узнагародай імя Ядкоўскага» награждают, тут в пору «Узнагародай імя Пiлсудскага», а то и сам Virtuti Militari пожаловать. Эх, не ценит матка Польска своих героев!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.