Палова гарадзенцаў перасоўваюцца выключна на роварах, а Гародня – найлепшы горад для веларуху. Пакуль высокая і светлая мара грамадскага аб’яднання раварыстаў яшчэ далёка, аматары двух колаў падвялі вынікі дзейнасці за апошнія два гады. 30 верасня ў ГА “ВелаГродна” адбыўся агульны сход, распавядае «ЗЯЛЁНЫ ПАРТАЛ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ».

DCIM112GOPRO

Аматарскі веламарафон “Суседзі” набірае абароты і з’яўляецца ці не самым вядомым роварным мерапрыемствам у горадзе і за ягонымі межамі. У сёлетнім 5-ым па ліку заездзе паўдзельнічала больш за 700 асобаў. Для параўнання ў 2014-м годзе стартавала 690, а ў 2013-м – 475 чалавек. Паводле сябра Праўлення “ВелаГродна” Івана Найдзёнава, многія раварысты спецыяльна плануюць адпачынак на працы, каб трапіць на марафон.

Як грыбы пасля дажджу павялічваецца разнастайнасць дыстанцый і катэгорый удзельнікаў. Здаецца, арганізатары ахапілі ўсе ўзросты патэнцыйных зацікаўленых раварыстаў і раварыстак: ад дзяцей да 4 годзікаў да Супер Ветэранаў (ад 67 год) і Жанчын Супер Фіт (ад 40 год).

g0022622_s

g0022623_s

Найменшая дыстанцыя ў гэтым годзе была, натуральна, у дзіцячым заездзе – 200 м, а самая доўгая – 60 км. Аматарскі веламарафон “Суседзі” штогод дапамагае арганізоўваць аддзел адукацыі, спорта і турызму райвыканкаму.

Далейшы маштаб падзеі будзе празаічна залежаць ад грошаў. Бюджэт марафону нашмат перавышае агучаныя на агульным сходзе 19 мільёнаў рублёў.

Кубак “Тры вярсты” упэўнена рухаецца ў бок прафесійнага спорту. Тым больш што крос-кантрыйная гонка – алімпійская дысцыпліна.

g0022624_s

Напачатку “Тры вярсты”, як і “Суседзі”, быў разлічаны выключна на аматараў. Цяпер у спаборніцтве за ачкі змагаюцца і велапрофі. Гонка на спартовых роварах па перасечанай мясцовасці значна пашырыла сваю геаграфію. Напрыклад, у пачатку верасня адзін з выязных этапаў прайшоў у Слоніме.

Кубак “Тры вярсты” звяртаецца да велаграмадскасці ў пошуках валанцёраў. З-за арганізацыйнай нагрузкі каардынатары самі прапускаюць заезды, хоць, паводле актывіста Сяргей Нікуліна, “за апошні год набралі добрую форму”.

Велаінфраструктура і велакультура

Грамадскае аб’яднанне не перастае пісаць звароты з просьбамі ўсталяваць паркоўкі альбо прывесці ў адпаведнасць з тэхнічнымі нормамі вышыню бардзюраў.

g0022625_s

Тры гады таму гарадзенскія раварысты складалі інтэрактыўную карту з месцамі, дзе неабходна велапаркоўка. “Перыядычна па тых адрасах, дзе ўсё яшчэ чырвоная кропка, ад нас працягваюць ляцець лісты”, — зазначыла старшыня грамадскага аб’яднання Юлія Каляда.
Цяпер раварысты збіраюцца нагадаць пра веладарожку ад Кургана славы да “Азота”, якую публічна абяцаў пакласці дырэктар прадпрыемства.

З актуальных праблем – пешаходы на веларазметцы. Раварысты скардзяцца, што людзі часам нахабна займаюць не сваё месца на тратуары. Таксама шмат нязручнасцяў ствараюць раварысты без ліхтарыкаў і фар у цемры. Звычайна гэта навічкі, што пагарджаюць правіламі руху. Сябры “ВелаГродна” абмярковаюць інфармацыйную кампанію – хаця б раздаваць у велакрамах улёткі – каб непісьменных велакіроўцаў станавілася менш.

Неабыякавых раварыстаў запрашае далучыцца да сваёй працы пошукавы атрад “ЦэнтрСпас”. Супольнасці валанцёраў, якія шукаюць зніклых людзей, паспяхова дзейнічаюць у розных беларускіх гарадах. Чым тут могуць быць карыснымі раварысты? Часам яны могуць абследаваць раён больш аператыўна і эфектыўна за пешага ці аўтамабіліста. Асабліва калі гэта за горадам ці ў лесе. На ровары можна хутка расклеіць арыентыроўкі. Цяпер з адным з такіх атрадаў сябруе “ВелаГродна”.

Верагодна, хутка такое ж роварнае аб’яднанне з’явіцца ў Лідзе. Прынамсі, актыўных аматараў двух колаў там хапае. Паводле Юліі Каляды, яны зараз задумаліся над рэгістрацыяй грамадскага аб’яднання.

Перасадзіць на ровары сябры “ВелаГродна” хочуць не толькі дарослых, але і дзетак. Апошні год актывісты зладзілі дзіцячыя заезды, прычым тут транспартныя сродкі былі куды больш разнастайныя: самакат, бегавел, двух- альбо чатырохколавы ровар. На гэтым “дзіцячыя актыўнасці” не скончацца. Лідарка Юлія Каляда запрасіла ўсіх цікаўных далучацца да гэтага накірунку.

g0022626_s

Грамадскае аб’яднанне раварыстаў “ВелаГродна” зарэгістравана 2 кастрычніка 2013 г.. Ягоныя мэты: развіццё веларуху і адпаведнай інфрастурктуры, папулярызацыя ровара як экалагічнанага віда транспарта. У касцяк аб’яднання ўвайшлі некаторыя актывісты вядомай акцыі “Крытычная маса”, якая ў 2012 г. была катэгарычна забаронена мясцовымі ўладамі і ДАІ.


Читайте также:

  1. valerij valerij

    0

    0

    Хтооо, велаХродна?!))) Выник для вас должен быть АдЫн за два гады иснавання: НЕХЕР лезть на дорогу! точка

  2.  Dmitriys_1209

    0

    0

    За 2 года сделано много! Это очень хорошо, что развивается экологический вид транспорта!

  3.  google.com dziashko84

    0

    0

    @ valerij:
    Пачытай ПДР, як бузеш мець вольны час, а потым кажы — каму што рабiць на дарозе.

  4.  Alex.KR

    0

    0

    Действительно в последнее время велосипедистам намного проще и передвигаться по городу, и специально выбираться на природу. Уверен, что самое лучшее впереди.

  5. segoleg segoleg

    0

    0

    @ valerij:
    Валера от куда столько негатива?? Вас обидел велосипедист неадекватный? Так вы его догоните и ему высказывайте свой негатив! А от ВелоГродно руки прочь! Хорошее дело делают! Респект им и Уважуха!
    Хватает нетерпимых из числа тех у кого уж жиром всё затянулось и от зависти — пар идёт в коментах :))))

  6.  maria.v

    0

    0

    А что тут говорить про итоги?Реально очень много мероприятий для велосипедистов. намного приятнее ездить, чем даже хотя бы год назад.

  7.  Junona

    0

    0

    Правильная политика — на велосипеде здоровее ездить, хоть двигаешься, а то за целый день в офисе все отсидишь, потом в машине домой. В городе действительно стало больше возможностей передвижения для велосипедистов

  8. Элис miraslava96

    0

    0

    Прекрасно! Безумно рада. что у нас не только пропагандируется здоровый образ жизни, но и делается что-то конкретное) Спасибо)

  9. Вишенка BlackBerry

    0

    0

    Очень позитивно и разбавляет сводки о авариях) Радует активность горожан и их тяга к жизни)

  10.  Elessar

    0

    0

    segoleg :

    @ valerij:
    Валера от куда столько негатива?? Вас обидел велосипедист неадекватный?

    Ага, облаял и укусил ещё, проезжая мимо 🙂
    Как-то именно велосипедистов неадекватных ни разу не встречала) А вот пешеход и водителей-пожалуйста)

  11. zelig zelig

    0

    0

    Таксама шмат нязручнасцяў ствараюць раварысты без ліхтарыкаў і фар у цемры. Звычайна гэта навічкі, што пагарджаюць правіламі руху.

    Верно. Нужно что бы был какой-то кодекс чести, что ли. Гродненский 🙂 И выполнять приятно и понятно всё изложено.

  12. juicygru juicygru

    0

    0

    Очень порадовала информация о том, что велосипедисты помогают с розыском пропавших людей. Не знал об этом!

  13. segoleg segoleg

    0

    0

    @ juicygru:
    Велосипедисты ещё и лесные массивы от мусора очищают иногда. 🙂

  14.  Lord Atreid

    0

    0

    Чего тут спорить: велик — штука хорошая.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.