• За каменным муром: брыгіцкі манастыр, які гарадзенцы не бачылі

    • 17242
    • 29 сентября 2015, 11:02
    • Гроднофотоновости городапамятники архитектурымова
    За каменным муром: брыгіцкі манастыр, які гарадзенцы не бачылі

    У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці. Ён размесіцца ў старым манастыры брыгітак XVII ст. "Твой стыль" пабываў у будынку, які ведаюць усе ў Гродне, але які амаль ніхто не бачыў знутры.

    Мы знялі ўсю тую даўніну, якая ў хуткім часе атрымае новы выгляд. Будаўнікі абяцаюць, што рэканструкцыя будзе праведзена з захаваннем ўсёй гістарычнай каштоўнасці аб'екта.

    Адзін з самых прыгожых і таямнічых комплексаў, які займае цэлы квартал старога Гродна, жаночы Брыгіцкі манастыр, ужо даўно цікавіць як гісторыкаў, так і звычайных гараджан. У свой час у гэтым комплексе былі свае парадкі і законы, можна сказаць быў уласны маленькі горад. Узвядзенне яго пачалося ў 1635 годзе, калі вялікі маршалак літоўскі Кшыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра заснавалі кляштар у памяць прыёмнай дачкі Грызельды, якая рана пайшла з жыцця. У 1642 годзе на месцы драўлянага быў узведзены мураваны касцёл у стылі барока.

    Сёстры-брыгiткi жылі ў манастыры з сярэдзіны XVII стагоддзя да смерці апошняй манашкі ў 1908 годзе, пасля чаго на іх месца прыбылі сёстры-назарэтанкi. 25 сакавіка 1950 года дзейнасць манастыра была спыненая, у касцёле планавалася стварыць канцэртную залу, у іншых будынках размясціць дзіцячы сад, а пазней - псіхіятрычную бальніцу. Уласна апошняе і было выканана. Каля 40 гадоў псіханеўралагічны дыспансер размяшчаўся ў старадаўнім комплексе.

    Толькі ў 90-х ім удалося з'ехаць і касцёл вярнулі зноў веруючым. У старым лямусе, які знаходзіцца на тэрыторыі комплексу, у будучыні можа размясціцца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Гарадзенскай каталіцкай дыяцэзіi. Чакаецца, што ў музеі можна будзе ўбачыць старадаўнія кнігі XVII-XIX стагоддзяў, алтарныя карціны, дакументы, фатаграфіі і многае іншае. Лямус- гэта двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе.

    Лямус можна назваць унікальнай для Гродна гістарычнай пабудовай. Ён узведзены, па некаторых крыніцах, у 1630 годзе. Будынак зроблены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства - выкладзены з масіўных брусоў без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў. Адносна добра захавалася забудова самога манастыра, якая ўяўляе сабой замкнёны чатырохкутнік з прасторным унутраным дваром. У свой час увесь манастыр быў абнесены каменнымі сценамі, усярэдзіне якіх быў разбіты цудоўны сад.

    Дарэчы, у 1964 годзе ў крыпце касцёла была знойдзена вялікая колькасць ікон і партрэтаў (у тым ліку заснавальнікаў манастыра), якія пасля рэстаўрацыі ў Эрмітажы ўпрыгожылі экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 42

  • У пассажиров появилась возможность покупать билеты только с ручной кладью. Новый тариф называется «Лайт».

    На границе с Литвой изъят чай Relax, содержащий коноплю. Чай в Беларусь не пустили пограничники.

    В МТС при покупке смарт-часов Samsung теперь можно получить беспроводные наушники Samsung Level U за 10 копеек. Наушники подключаются к часам и позволяют слушать музыку без смартфона.

    Зона, в которой запрещено летать в Гродно, значительно сократилась. Теперь на ней не перекрыта половина центра, как это было до сих пор — объекты выделены точечно.

    По предварительным данным, около 21.30 часов того же дня в ходе совместного распития спиртных напитков между погибшим и его братом возник конфликт, в ходе которого старший брат причинил ранение младшему....

    Подборка атмосферных фото Гродно с дрона в исполнении Сергея Морозова. Эти снимки точно не оставят вас равнодушными.

    Все новости