“Урачыска” запрашае

Узяць удзел у прыгатаваньні і дэгустацыі традыцыйных рэгіянальных страваў і налівак Беласточчыны і Гарадзеншчыны змогуць удзельнікі Фэстывалю, які распачнецца 2 чэрвеня ў Супрасьлі пад Беластокам. Там жа будуць узнагароджаныя і пераможцы літаратурнага спабору з Гарадзеншчыны.

3 чэрвеня ў межах ХІІ Фэстывалю “Урочыско – сустрэчы з прыродай і мастацтвам” адбудзецца чэмпіянат сьвету ў выпяканьні Бабкі і бульбяной Кішкі, а таксама турнір налівак. Арганізатары Фэстывалю – грамадзкія аб’яднаньні “Урачыска” (Супрасьль) і “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня) маюць магчымасьць запрасіць 5-6 удзельнікаў з Гарадзеншчыны, якім будуць кампенсаваныя выдаткі на пражываньне і харчаваньне ў час імпрэзы.

Калі вы ведаеце людзей, якія хацелі б узяць удзел у “кулінарнай” частцы Фэстывалю, напішыце, калі ласка, пра гэта па адрасе trecisektar@yahoo.com

А 8 чэрвеня ў межах “Урачыска” адбудзецца Літаратурная сустрэча. У яе праграме будзе і ўганараваньне пераможцаў літаратурнага спабору “Міфы і легенды: ад Нёмана да Буга”. Нагадаем, што пераможцамі спабору з беларускага боку прызнаныя працы, дасланыя гарадзенкай Алай Петрушкевіч, а таксама слонімцамі Сяргеем Чыгрыным і Таццянай Трафімчык. У зборнік легендаў і паданьняў патрапяць таксама працы, дасланыя Уладзімірам Прыхачам са Смаргоняў, Станіславам Беркусам з Ліды, гарадзенцамі Генадзем Прудзілкам і Веранікай Багалейшай.

Дадатковую інфармацыю пра Фэстываль можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе:  http://www.uroczysko.pl/

Паводле «Кронікі грамадскага жыцьця Гарадзеншчыны»


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.