Музей пачвараў у Гродне

Мала хто ведае, але аналаг кунсткамеры існуе і ў Беларусі, у горадзе Гродна. Тут у 2000 годзе пры кафедры анатоміі чалавека Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адкрыўся музей тэраталогіі (тэраталогія — навука пра пачварнасці).

Будынак кафедры знаходзіцца ў цэнтры горада і з’яўляецца адной з найстарэйшых пабудоў у Гродне: ёй на сто гадоў больш, чым знакамітаму фарнаму касцёлу 1705 года. Апошняя рэстаўрацыя будынка была ў 1886 годзе. Кандыдаты навук і прафесары працуюць у пакоі, у якім у свой час была галерэя караля Аўгуста II.

Гарадзенскі музей мае два залы. У першым — аддзел звычайнай анатоміі — утрымліваюцца экспанаты органаў чалавека. Тут можна параўнаць печань здаровага чалавека з печанню чалавека, які пакутуе на атлусценне, лёгкія здаровага чалавека і курца са стажам. Другая зала — аддзел паранармальной анатоміі — утрымлівае экспанаты анамалій чалавечага цела. Усяго ў музеі маецца каля 100 экспанатаў, якія прыбылі з Мінска, Санкт-Пецярбурга, сёе-тое ёсць і з Гродна. Загадчык музеея Юрый Кісялеўскі кажа, што цяпер абнаўленне музея практычна не ажыццяўляецца:

— Ультрагукавое даследаванне дазваляе маці на ранніх тэрмінах убачыць, як развіваецца плод. Калі лекар-узіст выяўляе анамалію развіцця, ён папярэджвае бацькоў. І яны прымаюць рашэнне: перапыніць цяжарнасць ці не. Часцей за ўсё, робяць аборт.

Сезон наведвальнікаў у гарадзенскую кунсткамеру пачынаецца ў кастрычніку. Максімум за месяц у музеі бывае 230 наведвальнікаў. Галоўным чынам гэта школьнікі і студэнты. Шырокаму кругу пра існаванне музея невядома: няма ні рэкламы, ні запрашэнняў.

Кошт квітка складае 3.500 рублёў. Працэдура аплаты складаная. Трэба дамовіцца пра час экскурсіі, сабраць не меней дзесяці чалавек у групу, аплаціць паслугі экскурсавода ў банку і толькі тады з квітанцыяй можна патрапіць у музей. Зразумела, што для турыстаў гэта працэдура доўгая. Тым больш музей працуе толькі па буднях: з 10.00 да 18.00. Улетку кафедра анатоміі сыходзіць у адпачынак, таму патрапіць у музей немагчыма.

Экскурсіі тут праводзяць прафесіяналы: выкладчыкі кафедры. Яны тлумачаць наступствы, з-за чаго дзіця нарадзілася такім. Кажуць пра вонкавыя і ўнутраныя чыннікі.

— На нараджэнне дзіцяці ўплывае не толькі экалогія, забруджанае навакольнае асяроддзе, але і соцыум, побыт, у якім жыве чалавек. І, вядома ж, шкодныя звычкі, — тлумачыць Юрый Кісялеўскі.

Арганізатар экскурсій Таццяна Татун распавядае, што рэакцыя ў наведвальнікаў неадназначная:

— Ёсць тыя, хто спакойна і разумна ацэньвае экспанаты, але, вядома, сустракаюцца і вельмі ўспрымальныя людзі. Па сваім досведзе скажу, што прытомнась часцей губляюць мужчыны. Але самае галоўнае, што ўбачанае і пачутае прымушае перагледзець свой лад жыцця. Часта наведвальнікі кажуць, што кінуць паліць і больш не будуць піць піва.

Цяпер супрацоўнікі кафедры анатоміі чалавека шукаюць фундатараў:

— Мы хочам зрабіць паўнапраўны музей у асобным памяшканні. Гэта будзе ў склепе будынку, ён ужо расчышчаны і падрыхтаваны да пераезду экспанатаў. Але трэба зрабіць адпаведны інтэр’ер, для кожнага прэпарата патрэбна падсвятленне. Увогуле, ёсць ідэі і жаданне зрабіць наш музей агульнадаступным для ўсіх ахвотнікаў, — прызнаецца загадчык музея.

//Moladz.org


Читайте также:

  1.  Uri

    0

    0

    Слыхал про музей ещё когда был школьником. Если бы он стал общедоступным, то конечно посетил бы его. Знать и представлять строение своего тела, а так же воочию убедиться к чему приводят вредные привычки и экология, по-моему это нормально.

  2.  F.FWD

    0

    0

    Зрелище не для слабонервных! Довелось посетить в школьные годы. Самым неприятным было то, что желающим разрешили ковыряться во внутренностях какой-то бабули, с которой была снята кожа…предварительно выдав какие-то перчатки… До сих пор вспоминать жутко!

  3.  annikee

    0

    0

    музей довольно-таки интересный.
    хотя слабонервным туда лучше не заходить,такие экспонаты попадаются,аж жуть берет
    например как вот это.
    http://foto.hz.by/show-image.php?id=b696e88df5b8505cbb6fe9514138894a
    хотя и это цветочки

  4.  Limonova

    0

    0

    была в этом музее очень давно. лет 10 назад. впечатлило! хотелось бы еще раз сходить… наверное сейчас всё будет восприниматься по-другому.

  5.  kot

    0

    0

    Водил туда подростков — никакая лекция о вреде курения, наркотиков и алкоголя не сравниться с увиденным воочию. Подростки потом сами водили туда своих друзей и даже родителей. Очень эффективно.

  6. dron1973 dron1973

    0

    0

    а на русском писать можно?

  7.  shmatko

    0

    0

    F.FWD :

    Зрелище не для слабонервных!

    да уж.. и фотка в самом начале материала тоже жесть.. особенно, когда читаешь о чем-то нейтральном на блоге — и тут опачки! ушат ледяной воды.. предупреждать же надо…

  8.  ATG

    0

    0

    dron1973 :

    dron1973

    Скажите спасибо, что не на китайском 😉

  9.  vitalbel

    0

    0

    ATG :

    dron1973 :
    dron1973
    Скажите спасибо, что не на китайском

    +1

  10.  Mani-Vani

    0

    0

    Уже давно хотелось попасть туда на экскурсию, предлагаю собрать группу и сходить кому интересно!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.