• Гродна ў верасні 1915: горад на фотаздымах нямецкіх салдат

    • 10433
    • 09 сентября 2015, 09:42
    • такое былоисторияфото
    Гродна ў верасні 1915: горад на фотаздымах нямецкіх салдат

    Немцы ў 1915 паводзілі сябе ў Гродне быццам японскія турысты сто радоў пазней. Яны фатаграфавалі ўсё, што бачылі, бо ўвесь усходнееўрапейскі горад быў для іх вялікай цікавосткай. Дзякуючым ім мы сёння маем мноства здымкаў таго часу, пiша Твой Стыль

    2 і 3 верасня 1915 года ішлі не асабліва зацятыя, але крывавыя баі за горад-крэпасць Гродна, які да таго чаго расійскае камандаванне перастала лічыць крэпасцю і збольшага эвакуявала. Некалькі палкоў аднак засталіся ў ваколіцах і ранкам 3 верасня нават контратакавалі прыснулых у цёплых дамах немцаў. Тыя панеслі адчувальныя страты, але хутка арганізаваліся і канчаткова высціснулі з горада расійскую армію. Яшчэ некалькі тыдняў Гродна заставаўся прыфрантавым горадам з тысячамі ваенапалонных, параненымі, бежанцамі. Нямецкія афіцэры з захапленнем кінуліся фатаграфаваць усходнеўрапейскі горад. Іх цікавіла ўсё – і ўмацаванні Гродзенскай крэпасці, і яўрэйскія гандляры на Сенным рынку і праваслаўныя саборы. Таму ўжо вельмі хутка ў Германію пацякла цэлая плынь паштовак-фотаздымкаў з немцамі на фоне гродзенскіх будынкаў, або проста будынкаў з пазначанымі крыжыкам вокнамі. Так нямецкія вайскоўцы пазначалі кватэры, дзе яны спыніліся на пастой пасля бітвы за Гродна. Дзякуючы гэтым фотаздымкам можна дакладна ўявіць як выглядаў Гродна роўна сто гадоў таму – у першы тыдзень нямецкай акупацыі.

    Досыць унікальны не пастановачны здымак як немцы абстрэльваюць расійскія войскі на правым беразе Нёмана. Гэта самы пачатак пераправы праз раку. 2 верасня 1915 г.

    Нямецкія санітарныя калоны рухаюцца ў бок Гродна. Мясцовых бежанцаў на худых конях спіхнулі на ўзбочыну. Хай чакаюць сваёй чаргі. 6 верасня 1915 г.

    Нямецкі афіцэр сярод забітых расійскіх салдат на форце 4 Гродзенскай крэпасці. 3 верасня 1915 г

    У ваколіцах Гродна яшчэ ляжаць забітыя расійскія і нямецкія салдаты. На фота сучасная вуліца Дзяржынскага. Ніжэй – сучасны ваенны шпіталь. 7 верасня 1915 г.

    Вайсковая нямецкая калона на вуліцы Ажэшкі. Бачна тэлеграфны слуп, зрэзаны снарадам падчас баёў 3 верасня.

    Від на ўжо заняты немцамі Гродна. 9 гадзін раніцы 5 верасня 1915 г.

    Ранак 5 верасня 1915 г. Немцы ўжо пабудавалі праз Нёман дзве пераправы. Трэба наступаць далей а масты ўзарваныя расійскай арміяй.

    Першае паседжанне гарадскога савета, створанага немцамі адразу пасля акупацыі ў будынку па сучасным адрасе Савецкая 8. Са сцяны на прадстаўнікоў новай улады глядзяць Эліза Ажэшка і Пётр Сталыпін. 6 верасня 1915 г.

    Нямецкая ахова гарадскога савета ў былым будынку гродзенскай паліцыі. Добра было б сёння аднавіць гэтую браму. 8 верасня 1915 г.

    Паезуіцкі касцёл. Нямецкі афіцэр напісаў, што адступаючыя расійскія войскі хацелі вывезці званы з касцёла, таму ў вежы нават бачная лесвіца. 4 верасня 1915 г.

    Істотныя страты панеслі нямецкія войскі падчас расійскай контратакі на вакзал, які ў час бою згарэў. Нямецкія магілы на вакзале. 5 верасня 1915 г.

    Немцы зачапіліся за адзін канец вуліцы Ажэшкі, расійцы – за вакзал. Таму досыць моцна пацярпеў будынак які стаяў у канцы вуліцы каля паварота ў бок чыгуначнага вакзала. 5 верасня 1915 г.

    Нямецкія салдаты ўпершыню за шмат дзён адпачываюць пад дахам. Палац Радзівілаў на сучаснай Савецкай плошчы. 8 верасня 1915 г.

    Расійскія ваеннапалонныя на скрыжаванні вуліц Замкавая і Давыда Гарадзенскага. Выгляд у іх не асабліва сумны бо вайна для іх скончылася. Аднак іх чакаюць пакуты галодных нямецкіх лагераў. 8 верасня 1915 г.

    Як бачым з матарызацыяй у немцаў былі вялікія праблемы. Таму і не дабеглі яны да Парыжа ў жніўні 1914 г. Нямецкая калона на Замкавай вуліцы. 7 верасня 1915 г.

    Гродна штурмавалі нямецкія ландверныя часткі – прызыўнікі з рэзерва далёка не маладога ўзросту. Таму і выгляд у іх не асабліва баявы. Ды і сотні кіламетраў прыходзілася праходзіць пешшу. 7 верасня 1915 г. Вуліца Савецкая.

    Расійцы ўзарвалі масты яшчэ 2 верасня. З тых пор гэтыя масты ў ХХ стагоддзі ўзрывалі яшчэ ў 1920, 1941, 1944 гг.

    Былыя расійскія казармы па вуліцы Маставой. Расійскія салдаты арганізавалі там імправізаваную абарону а немцы абстрэльвалі іх 2 верасня з гармат праз Нёман.

    Той самы будынак, толькі знутры. 5 верасня 1915 г

    А вось тут нямецкія параненыя ідуць у тыл па Савецкай вуліцы. 8 верасня 1915 г.

    Расійскія ўмацаваныя пазіцыі на форце №4 Гродзенскай крэпасці. Немцы занялі форт пасля жорсткага бою. Навокал ляхаць дзясяткі забітых нямецкіх і расійскіх салдат. 8 верасня 1915 г.

    Самая вялікая архітэктурная стрататых дзён – спалены палац Тызенгаўза. Немцы паспелі ўбачыць яго яшчэ цэлым, але ранкам 3 верасня пад час расійскай контратакі палац спалілі.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 33

  • У пассажиров появилась возможность покупать билеты только с ручной кладью. Новый тариф называется «Лайт».

    На границе с Литвой изъят чай Relax, содержащий коноплю. Чай в Беларусь не пустили пограничники.

    В МТС при покупке смарт-часов Samsung теперь можно получить беспроводные наушники Samsung Level U за 10 копеек. Наушники подключаются к часам и позволяют слушать музыку без смартфона.

    Зона, в которой запрещено летать в Гродно, значительно сократилась. Теперь на ней не перекрыта половина центра, как это было до сих пор — объекты выделены точечно.

    По предварительным данным, около 21.30 часов того же дня в ходе совместного распития спиртных напитков между погибшим и его братом возник конфликт, в ходе которого старший брат причинил ранение младшему....

    Подборка атмосферных фото Гродно с дрона в исполнении Сергея Морозова. Эти снимки точно не оставят вас равнодушными.

    Все новости