3 верасня 1915 г. – роўна сто гадоў назад — у Гродне адбываліся трагічныя падзеі часоў Першай сусветнай вайны, узгадку пра якія рэдка сустрэнеш у сучаснай афіцыйнай хроніцы. У гэты дзень наш горад быў захоплены кайзераўскімі войскамі. У той час уся ўвага сусветнай прэсы была прыцягнута да ваенных падзей, якія адбываліся на усходнім фронце. Вядучыя  заходнія выданні распавядалі аб захопе нямецкімі войскамі Гродна.

572508_original

“The New York Times” апублікавала артыкул, напісаны доктарам Штэфанам Штайнерам, карэспандэнтам “Lokal Azeiger”, які разам з нямецкімі войскамі ўвайшоў у захоплены горад і быў сведкаю баёў за яго.

Карэспандэнт падышоў да горада з паўднёвага захаду вечарам 2 верасня. Ён увайшоў у секцыю горада на поўдзень ад ракі Нёман, але не змог перасекчы, так як пантоны там яшчэ не былі ўзведзены, і рускія разбурылі высокія жалезныя масты. Паветра было напоўнена гулам куляў і выбухамі асколачных снарадаў, рэзкім громам металу аб сцены дамоў.

«Начная сцэна ля берага ракі была адной з непераўзыдзеных велічы, — пісаў д-р Штайнер. — Рака, якая тулілася між радамі дамоў на стромых берагах вышынёю 130 футаў, была асветлена выбухамі снарадаў, шырокія струмені вады білі ўверх ад падаючых аскепкаў. Шматлікія касцёльныя вежы праз раку са сваімі пазалочанымі крыжамі, акружанымі аблокамі дыму ад снарадаў, паяўляліся на асветленым гарызонце.

Раптам магутны слуп полымя пераляцеў на іншы бераг, ствараючы гіганцкі дождж з іскраў і падпаленых фрагментаў. Узрушаючым выбухам аглушыў роў гарматы. Гэта быў выбух нейкага расійскага складу боепрыпасаў, што выклікала шматлікія пажарышчы ў яго ваколіцах, якія ярка асвятлілі разваліны гіганцкіх мастоў Нёмана, якія ляжалі напалову ў вадзе».

Карэспандэнт пакінуў раку і правёў рэшту ночы ў хляве ў прыгарадзе, але сон быў немагчымы, так як абстрэл працягваўся на працягу ўсёй ночы, які стаў незвычайна інтэнсіўным каля 3 гадзін раніцы, калі рускія на паўночным баку ракі паспрабавалі пайсці ў контратаку, якая пасля некалькіх гадзін працягласці была адбітая з вялікімі стратамі для нападнікаў. Ён вярнуўся ў горад да світання і ўбачыў цяжкія нямецкія гарматы, прыведзеныя ў баявую гатоўнасць ноччу, каб абстрэльваць рускія ўмацаванні, шэсць ці сем, з якіх усё яшчэ рашуча абараняліся.

Начное фарсіраванне ракі

Руская артылерыя, размешчаная ў казармах на паўночных вышынях, таксама ўтрымлівала паўднёвы прыгарад пад шквальным агнём, і град куль да гэтага часу быў бесперапынны. Тым ня менш, нямецкім войскам ўдалося пад пакровам цемры пакласці пантон праз раку. Некалькі нямецкіх батальёнаў і батарэй артылерыі трымалі паўночны бераг для падтрымкі іншых войскаў, якія перасеклі раку ніжэй па цячэнні.

Наблізіўшыся да моста, карэспандэнт заўважыў целы загінулых салдат ўсюды ўздоўж вуліц, якія разам з мёртвымі коньмі былі адкінутыя ў бок, каб вызваліць месца для прасоўвання войскаў. На адлегласці ў трыццаць ярдаў выбухнуў асколачны снарад, забіўшы салдата і каня. Паветра ўсё яшчэ гудзела ад куль, і снарады выбухалі над галавой. Фарты № 6 і № 7 працягвалі вывяргаць полымя агню.

Між тым карэспандэнт дасягнуў пантоннага моста, які з хуткаю хадою пераходзілі доўгія калоны войскаў. Адзін салдат выпадкова выбіўся з ладу, але яго адштурхнулі ў бок, і калона пайшла далей, не парушаючы тэмп. Рака па абодва бакі моста вывяргала полымя ад падаючых снарадаў. Пры такіх абставінах карэспандэнту ўдалося дабрацца да паўночнага берага.

На вуліцах і плошчах было поўна салдат. Члены Ландвер абшуквалі дамы і выводзілі рускіх, якія хаваліся ў будынках, апранутых у стракатыя ўніформы. Вялікая руская царква, падпаленая выпадковым рускім снарадам, хутка згарэла. Калона салдатаў, якая праходзіла міма царквы, была накрыта гэтым снарадам, у выніку чаго загінулі тры чалавекі і чатыры коні.

572781_original
Нямецкiя салдаты ля катэдральнага касцёла. Iлюстрацыя з нямецкага выдання

Мірных жыхароў на вуліцах не было, але іх бледныя твары, ахопленыя жахам ад падзей, якія адбываюцца навокал, выглядвалі з сутарэнняў. Многія людзі запоўнілі катэдральны касцёл, займаючы ўсю, якую толькі магчыма прастору: нехта на каленях, нехта лежачы тварам, прыціснутым да падлогі. Цяжкі снарад трапіў у сцяну, але не выбухнуў, бяспечна зваліўшыся перад алтаром, што было ўспрынята як цуд, але гэта пацягнула за сабой новую хвалю уцекачоў з іншых цэркваў.

Разлютаваныя вулічныя баі

Карэспандэнт знайшоў гатэль, дзе яму быў адведзены пакой, у якім ён спыніўся падчас самых гарачых баявых дзеянняў, якія працягваліся на вуліцы. Два кулямёты пры падтрымцы гарматы абстрэльвалі дом у пяці сотнях ярдаў ад гатэля. Камандзір паста растлумачыў, што дзесяццю хвілінамі раней рускія зрабілі вылазку, але былі адбіты гэтай артылерыяй ў 450 кроках, пакінуўшы шэрагі забітых на вуліцах. Нямецкія страты таксама былі вялікімі. Рускія забарыкадаваліся ў доме, які знаходзіўся ў гарадскім садзе, і вялі абстрэл з вокнаў і з-за сцен.

573032_original
Немцы на вулiцах гораду. Iлюстрацыя з нямецкага выдання

Крывавыя рукапашныя баі здарыліся пры захопе старога палаца ўрада, рэзідэнцыі губернатара. Немцы атакавалі яго на працягу ночы і пасля некалькіх гадзін баёў выбілі рускіх з палаца і парку. У час наведвання палаца карэспандэнт ўсюды знаходзіў прыкметы рукапашных сутыкненняў. Гладка адпаліраваныя падлогі былі пакрытыя целамі. Сцены і вокны былі працятыя снарадамі і кулямі, і палац, загарэўшыся ад снарада, павольна гарэў.

Доктар Штайнер распавядаў, што ў той час як ён аглядаў баявыя дзеянні, на розных вуліцах стральба з фартоў № 6 і № 7 падвоілася. Мяркуючы па ўсім, цяжкая баявая тэхніка транспартавалася туды на працягу дня ў мэтах супрацьдзейнічаць захопу горада ў апошні момант. Але намаганне было прадпрынята занадта позна, 4-ы і 5-ы фарты былі захопленыя, і горад быў галоўным чынам у нямецкіх руках.

Нарэшце, а 6-й гадзіне карэспандэнт пачуў выбухі ў напрамку фартоў № 6 і № 7 і ўбачыў узрастаючыя слупы агню, а гэта азначала, што камандзір загадаў іх падарваць. Чыгуначны вакзал і казармы яшчэ былі ў руках рускіх, але яны таксама былі захопленыя да 8-мі гадзін. Паўгадзіны пасля карэспандэнт агледзеў вуліцы, якія вядуць да станцыі і ўбачыў, што яны густа засланыя мёртвымі. Рускія прадпрынялі контратаку з незвычайнай мужнасцю, але гэта пацягнула за сабой страшныя ахвяры з іх боку. Станцыя была цяпер у замяшанні, і ўсюды на платформах ўздоўж дарожак валяліся целы, усё ярка асвячалася падпаленымі казармамі ў ваколіцах.

Расійскіх зняволеныя прывезлі з усіх кірункаў, і немцы працягнулі пераслед адступаючых рускіх у лясах на ўсход ад гораду.


Читайте также:

  1.  Sebb

    0

    0

    дзякуй за цікавы артыкул.

  2.  Fakel

    0

    0

    Где Нью-Йорк, а где Гродно. Что они могут написать нормального.

  3.  Sever

    0

    0

    Думаю, написано вполне правдиво, все было увидено автором своими глазами, это — важный первоисточник по истории нашего города в период ПМВ

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях



  • Архив

    Сентябрь 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Авг  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    252627282930 

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия аукцион афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь Берестовица бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск Вороново впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги Дятлово Европа животные ЖКХ закон здоровье Зельва Ивье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова Мосты мотоциклы музей музыка МЧС мысли назначения налоги наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально Ошмяны памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты Свислочь сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи Сморгонь снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.