Інтэлігенцыя Гродна — за рэферэндум!

Прадстаўнікі інтэлігенцыі горада Гродна абвесцілі сёння аб пачатку стварэння ініцыятыўнай групы па арганізацыі Гродзенскага гарадскога рэферэндума.

Жыхарам горада будзе прапанавана выказаць сваё стаўленне да праблемы захавання гісторыка-культурнага ансамбля цэнтральнай часткі горада Гродна, а таксама развіцця гарадской транспартнай сістэмы.

Ініцыятарамі рэферэндуму выступілі дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Аляксандр Краўцэвіч, мастакі Алесь Сураў і Уладзімір Кіслы, гісторыкі Сяргей Салей і Андрэй Вашкевіч, каваль-рэстаўратар Юрась Мацко, заснавальнік і ганаровы старшыня ГА “Саюз палякаў у Беларусі” Тадэвуш Гавін, старшыня Гродзенскага ГА “Цівіне” Альгіс Дзіргінчус, дэпутат Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў 2003-2007 гг. Сяргей Кузьмянок, журналісты Наталля Макушына, Алесь Залеўскі і Павал Мажэйка.

У бліжэйшы час у Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт будуць пададзеныя дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. У падтрымку правядзення рэферэндума ініцыятыўнай групе неабходна будзе сабраць подпісы не менш 10 % ад колькасці выбарцаў Гродна.

— Мы заклікаем гродзенцаў, якім неабыякавы лёс свайго гораду, прыняць актыўны ўдзел у стварэнні ініцыятыўнай групы. Толькі ад нашых супольных намаганняў залежыць ці захавае Гродна свой непаўторны гістарычны вобраз ці ператворыцца ў бетонна-плітачную пляцоўку для пампезных парадаў, — адзначыў адзін з ініцыятараў рэферэндуму доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Рэканструкцыю гістарычнай часткі Гродна гарадскія ўлады пачалі ўвесну 2005 года. З таго часу з гістарычнай мапы горада зніклі больш за 20 будынкаў XIX-пач.XX стст., знішчана гістарычная планіроўка Савецкай плошчы, знішчаны археалагічныя пласты XV-XIX стст.
Паводле чарговага рашэння гарадскіх уладаў, ухваленага ў красавіку бягучага году Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у бліжэйшы час у гістарычнай частцы горада будуць знесеныя больш за 70 будынкаў XVIII-пач.XX стст.


Читайте также:

  1.  dieter

    0

    0

    Поддерживаю идею полностью, как и большинство моих знакомых. Мы — за красивый уютный европейский Гродно!

  2.  agryzak

    0

    0

    ЗА Референдум!!!!!!!!

  3.  Romario

    0

    0

    Да все мы «за», только НАМ не достаточно призывов поддержки инициативы, НАМ надо сказать когда и куда надо прити, где поставить подпись. Должен быть организационный момент, конкретное руководство к действию. Укажите конкретный адрес и время, и к Вам придет много наших горожан, подписаться под инициативой (со мной минимум 5 придут). А то мы разобщены, неорганизованны, наши мнения остаются только среди блиэких и в комментариях на сайтах, а этого не достаточно.
    P.S. Низкий поклон людям, которые не просто словами отстаивают историю и красоту нашего Гродно.
    Друзей из других городов все меньше хочется приглашать, стыдно..

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.