• Фотафакт: Як бы выглядала Фара Вітаўта ў сучасным Гродне

    • 491
    • 29 июля 2015, 15:36
    • Гродноисторияфотоинтересно знать
    Фотафакт: Як бы выглядала Фара Вітаўта ў сучасным Гродне

    Беларускі рэканструктар Аляксандр Пінчук з дапамогай кампутара ўзнавіў гарадзенскую Фару Вітаўта на фота сучасанага Гродна. Дадзеная праца хуткімі тэмпамі разляцелася па сацыяльным сеткам, пiша "Твой Стыль".

    Вырасла ўжо два пакалення гарадзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта - самага першага і адметнага касцёла нашага горада. Мы быццам ужо прызвычаіліся да яго адсутнасці, але ўсё роўна адчуваем сябе неўтульна на галоўнай плошчы Гродна.

    Аляксандр Пінчук дапамог гарадзенцам ўбачыць галоўны храм горада (знесены ў 1961 годзе) у сучасным Гродне:

    - Фара Вітаўта - гэта храм з багатай гісторыяй і няпростым лёсам, які пабываў і галоўным парафіяльным каталіцкім касцёлам, і праваслаўным сафійскім саборам. Нязменным было тое, што на працягу многіх стагоддзяў ён быў галоўным храмам горада на Нёмане. Гэта першы каталіцкі храм на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, заснаваны легендарным Вітаўтам і больш вядомы па імені заснавальніка як Фара Вітаўта (ад нямецкага слова pharre (прыход)). Храм перажыў мноства пажараў і глабальных перабудоў. Аб першапачатковым абліччы можна толькі здагадвацца, грунтуючыся на апісаннях і найбольш ранніх гравюрах. Я паспрабаваў паiмправiзiраваць на аснове даступных у інтэрнэце абмераў і замалёвак Т. Макоўскага, - напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Аляксандр Пінчук.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 91

  • Житель Гродно Денис Лукьянов попал в больницу после конфликта с милицией на автомобильном фестивале. У него серьезная травма ноги, он находится в реанимации уже несколько дней. Его сестра сообщила журналистам,...

    Вчера по дороге в Белогруду столкнулись два байкера. Оба двигались в попутном направлении на выезде из города

    В преддверии нового учебного года МВД традиционно проводит специальное комплексное мероприятие по предупреждению детского травматизма на дороге «Внимание – дети!»

    24 августа, в 13:10 на проспекте Клецкова произошло ДТП с участием двух «немцев».

    Неизменным местом проведения масштабных, запоминающихся и, безусловно, ожидаемых мероприятий стал Августовский канал

    С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Все новости