Арганізатары Фестывалю AD.NAK! заклікаюць зруйнаваць старажытную беларускую традыцыю рабіць усё ў апошні момант! Завяршэнне прыёму працаў на Фестываль AD.NAK! — ужо 1 чэрвеня.

2015-05-28_124744

Удзел у Шостым фестывалі, як і ў мінулыя гады, бясплатны. Да ўдзелу ў фестывальных намінацыях запрашаюцца аўтары рэалізаваных беларускамоўных рэкламных і камунікацыйных праектаў, якія не ўдзельнічалі ў фестывалях мінулых гадоў.

Сярод новых намінацый, на якія варта звярнуць увагу ўдзельніку AD.NAK!-2015, — “Маркетынгавая эфектыўнасць”, “Інавацыі” і “Мабільная рэклама”.

А сярод новых паднамінацый можна адзначыць:

  • C-12. Product design (дызайн прадметаў інтэр’еру, музычных інструментаў, упрыгожанняў, цацак, гаджэтаў і г.д.) намінацыі “Графічны і камунікацыйны дызайн”;
  • G-6. Interactive applications у намінацыі “Інтэрактыўная рэклама і дызайн”;
  • N-4. Digital намінацыі “Сацыяльная рэклама”.

Таксама арганізатары вырашылі вярнуць “Конкурс нерэалізаваных праектаў”, у якім могуць узяць удзел крэатыўныя і неардынарныя праекты, не прынятыя кліентам або створаныя для няіснага брэнду.

Партнёр фестывалю, кампанія Universal Press, запрашае прафесійных дызайнераў і ілюстратараў, студэнтаў профільных навучальных установаў узяць удзел у конкурсе «Вольны друк на Elevate». У межах конкурсу ўдзельнікам трэба прапанаваць дызайн сучасных беларускіх прынтоў на адзенне. А менавіта распрацаваць новыя беларускія сімвалы, патэрны і арнаменты для брэнду гарадскога адзення Elevate.

Далучыцца да фестывальнага конкурсу “Каша сувораўская” можа ЛЮБЫ назіральны і неабыякавы чалавек! Каб паўдзельнічаць у ім, трэба даслаць фота з прыкладамі непрафесійнай рэкламы, што ігнаруе факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры.

Таксама на гэтым тыдні, 28 мая ў 19.00, у культурнай прасторы Studio67 (г. Мінск, пр. Партызанскі, 2А, 2 паверх) адбудзецца паказ найлепшых беларускамоўных рэкламных відэаролікаў за ўсю гісторыю існавання Фестывалю.

Уваход вольны! Каб стаць удзельнікам відэапаказу, дастаткова націснуць пімпачку “Пайду” ў фэйсбуку.

Як узяць удзел у Фестывалі?

У гэтым годзе на сайце Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! падача работ для удзельнікаў зробленая максімальна проста і зручна.

Для падачы работы неабходна зарэгістравацца. Пасля гэтага ўдзельнік мае на сайце Фестывалю прыватны кабінет, у якім бачны спіс пададзеных работ і іх статус.

Форма рэгістрацыі работы таксама вельмі простая. Выбіраеце намінацыю і паднамінацыю або конкурс, у якія хацелі б падаць сваю работу. У большасць намінацыяў прапануецца падаваць работы у адным з некалькіх варыянтаў. Каб лягчэй і хутчэй аформіць работу, у некаторых варыянтах удзельнікам прапануюцца гатовыя ўзоры, па якіх трэба іх афармляць.

Удзел у Фестывалі, як заўсёды, бясплатны!

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах шукайце ў адпаведных раздзелах сайта Фестывалю Adnak.by. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail: adnak@budzma.org.


Читайте также:

  1. Pigball Pigball

    0

    0

    С этим белорусским языком достали детей в школе, которые путают потом что как пишется. Заставляют читать даже «Таинственный остров» на белорусском. А сами любители «адраджэння», прафэссары, даже не знают, как правильно пишется слово на купюре в 50 рублей — «пяцьдзесят» или «пяцьдзясят».

  2. Гарадзенец Тутэйшы

    0

    0

    @ Pigball:
    Замест абурацца і казаць глупствы пра прадстаўнікоў інтэлігенцыі, лепш пачніце шанаваць нашу, беларускую культуры. Ну калі вам не падабаецца беларуская мова ў беларускі тады час вяртацца — «Чемодан, вокзал, Россия»

  3. Гарадзенец Тутэйшы

    0

    0

    @ Тутэйшы:
    Беларуская мова ў Беларусі* — выправіў памылку.

  4. Pigball Pigball

    0

    0

    Тутэйшы.
    Замест абурацца і казаць глупствы пра прадстаўнікоў інтэлігенцыі, лепш пачніце шанаваць нашу, беларускую культуры. Ну калі вам не падабаецца беларуская мова ў беларускі тады час вяртацца — «Чемодан, вокзал, Россия».

    Да не, мой шанаваны сябр, не адну памылку ты зрабиу. …. а як жа ш ….»шанаваць нашу, беларускую культурЫЫЫ». Ай-яй-яй. Няужо наша спрытная и прышпильная интэлигенцыя проста……гы…..гы…гы…… ЧМО у лапцях?

  5. Pigball Pigball

    0

    0

    Так и ёсць, мазэ фака (так гучыць па-беларуску)!!!

  6. Pigball Pigball

    0

    0

    Блииа, и вылез же откуда-то вылыпок.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.