На паседжанні ў Міністэрстве культуры 20 студзеня разглядалася пытанне аб лёсе шэдэўра гродзенскага мадэрна, які вось ужо два гады закрывае ў цэнтры горада спецыяльным занавесам Беларусі народны банк.

Паседжанне ў Мінску стала вынікам няўдалай спробы вырашыць лёс будынка ў Гродне, аб чым мы ўжо пісалі. Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі Банка на чале з нейкім Карачанцавым, а таксама Вольга Мацко, Ігар Трусаў, Лена Пархута, прадстаўнікі фірмы ЗОВ з Гродна, і члены Рады.

Першая частка паседжання, адкрытая намеснікам старшыні дэпартамента па ахове помнікаў пры Мінкульце Ігарам Чарняўскім, мала адрознівалася ад сустрэчы 28 снежня . Прадстаўнік ЗОВа с цяжкасцю выціскаў з сябе словы аб каштоўнасці будынка як помніка мадэрна, вядучы да таго, што дом аднавіць можна толькі яго поўнасцю разабраўшы (прапаноўвалася яшчэ колькі варыянтаў, але гэты яўна піярыўся як самы лепшы). Расказвалася аб калоніях бактэрыяў, якія з’ядаюць будынак, знішчаным падмурку, згнілым даху і іншых жахах.

У сваю чаргу навуковы кіраўнік аб’екта Лена Пархута падкрэсліла той факт, што знос будынка будзе самым небяспечным прэцэдэнтам для усяго Гродна, паколькі ў такім жа стане знаходзіцца большасць гістарычных будынкаў горада.

Сярод іншых выступоўцаў варта таксама згадаць Ігара Трусава. Той яўна прасоўваў інтарэсы банка, спрабуючы захаваць нейкі ўяўны нейтралітэт. Сказаў, што ў гэтым будынку няма цікавага ўбранства, а развальвацца ён пачаў яшчэ адразу пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі!!! Такім чынам ён паспрабаваў адвесці ад уладальніка дома абвінавачанне, высунутае Ленай Пархутай у тым, што банк за два гады валодання домам нават не аднавіў зліўной сістэмы (а яго прадстаўнікі расказваюць пра калоніі бактэрыяў, якія на доме жывуць).

Усе гэтыя выступы былі перарваныя Чарняўскім, які павёў сябе нечакана рашуча. Выступіў фактычна з гнеўнай прамовай супраць банка і тых, хто збіраецца «рэканструяваць» будынак шляхам яго разбурэння. Высмеяў дэпутатаў гродзенскага гарсавета, якія прымалі рашэнне па справе, у якой былі не кампетэнтныя (размова пра паседжанне 28 снежня, да якога Чарняўскі як вядома сам і падштурхоўваў гарсавет і толькі сваечасовае паведамленне грамадскасці аб гэтым выратавала будынак ). Сказаў, што пад будынак можна падвесці падмурак (прыводзіў прыклады сваіх вандровак па Латвіі і Італіі), што дамы наагул у Менску некаторыя трымаюцца на адным каркасе (быццам, рыхтуючыся да мерапрыемства, прачытаў артыкул А. Шулаева ). Казаў пра тое, як аднаўляюць ляпніну 18 ст. на Нясвіжы, але самая галоўная яго фраза была іншая: «Нам ва упраўленне некалькі разоў званілі з Польшчы, пыталі пра лёс гэтага дома. І наогул у Гродне трэба браць курс на захаванне будынкаў і іх рэстаўрацыю. У Гародні самыя лепшыя архітэктары, якіх няма ні ў Гомелі ні ў Магілёве – Гліннік, Шэйко, Пархута…» Толькі цікава чаму тады амаль тры гады таму спадар Чарняўскі так імкліва прагаласаваў за тое, каб знесці флігель палаца адміністратара па вуліцы Горкага 2, хаця стан яго быў нічым не горшы за будынак па Сацыялістычнай 44, ды і на свае вушы чулі, што тады яго гэта мала цікавіла.

Чаму так не ясна (дакладней добра такі ясна), аднак у 2010 годзе (у адрозненні ад 2007-га) члены рады аднагалосна прагаласавалі за неабходнасць захаваць будынак і па-навуковаму яго рэстаўраваць. Колькі цяпер чакаць гэтай рэстаўрацыі невядома. Факт, што банк не будзе спяшацца з выканнем рашэння рады, хаця ўжо сёння па закону будынак можна ў банка канфіскоўваць, бо той не выканаў тэрмінаў рэканструкцыі, ўзятых на сябе па кантракту. Можа падключаць прадстаўнікоў гарадзенскай улады, можа націснуць на Раду, можа будзе, напрыклад, пажар, з ліку частых апошнім часам для нашага горада. Аднак, у бліжэйшы час абяцаем даць поўную стэнаграму учорашняга паседжання, каб ніхто з выступоўцаў пасля не мог забраць свае словы назад.

Артыкул падрыхтаваны сумесна з www.realty.ej.by


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.